У час канікул навучэнцы пачатковых класаў СШ аг. Вулька 2, як паведамляе сайт школы, ажыццявілі займальную экскурсію ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза Лунінецкага.
Надвор’е было марозным, снежным, чароўным. Усе дзеці чакалі ўбачыць казку. І яны там апынуліся. Іх сустракалі казачныя звяры і памочнікі Снягуркі і Дзеда Мароза. Усе разам вадзілі карагод вакол ёлкі, спявалі песні, гулялі ў гульні. Дзеці доўга дзяліліся ўражаннямі ад убачанага пры вяртанні дадому.