Читайте свежие новости, аналитические статьи, экономика, культура, традиции, социальная сфера, спорт, судьбы людей и житейские истории
Фото: triptonkosti.ru.

Знайшліся здымкі, зробленыя ў Лунінцы 75 год таму. Можа, на іх — нехта з вашых родных?

Зазірніце ў свае сямейныя альбомы.

Два здымкі, зробленыя ў Лунінцы ў 1949 годзе, знайшліся ў інтэрнэце. Вядома пра іх вельмі мала: толькі год і месца.

Што да фота з трыма дзяўчынкамі, якія пазіруюць на фоне посцілкі, то тут вядомыя і імёны «мадэляў». Дзяўчат завуць Раіса, Вера і Тоня.

І яшчэ адна дэталь. Падобна, што на двух фота — адна і тая ж дзяўчынка. І на адным, і на другім здымку яна — крайняя справа.

Мы звяртаемся да нашых чытачоў з Лунінеччыны. Паглядзіце, калі ласка, добра на гэтыя здымкі. Раптам атрымаецца кагосьці пазнаць або такія ж фота ёсць у вашых альбомах.

Мы в соцсетях