Ад імя ўсіх наведвальнікаў паэтычнай студыі «Муза» пры Лунінецкім ГДК нам даслала ліст і свой верш Валянціна Трухнова.
«Ганна Пятроўна Бандарэнка пакінула нас 23 студзеня 2024 года на 77-м годзе жыцця і будзе пахавана ў Маскве. Паклон гэтаму цудоўнаму, няўрымсліваму, таленавітаму Чалавеку, прыгожай, абаяльнай Жанчыне і вечны ёй спакой.
НавінА, як жудасная тайна,
Прыляцела сёння чорным птахам:
Згасла зорка — БАНДАРЭНКА ГАННА,
Што свяціла нам з такім размахам.
І не хоча розум успрымаць
Неяк адэкватна ту навіну:
Няма сілы слёзы нат стрымаць
У гэту вось жалобную часіну.
Заўчасна згасла, паляцела птушкай,
Якая ўпрыгожвала сусвет
І вершамі, і нат звычайнай стужкай.
ТАКІ СКАРБ страціў Лунінецкі свет!
І застанецца гімн яе пявучы —
Гучаць яму над горадам навек!
А талент яе яркі, неўміручы
Запамятае кожны чалавек».