У сацсетках знайшоўся чарговы стары здымак з Лунінецкага раёна.
На фота — вяселле ў вёсцы Бастынь у 1946 годзе. Звярнуўшы ўвагу на адзенне гасцей і лістоту на дрэвах, можна меркаваць, што ўрачыстасць адбывалася позняй вясной або летам. Цікава, як склаўся лёс маладых, але больш дадзеных пра здымак, на жаль, няма.
А тут мы размяшчалі старыя здымкі з Лунінца.