Вот таким увидела свой родной город в эти февральские дни наша читательница Валентина Трухнова.
Стихотворение, посвящённое февралю — также от Валентины Трухновой.
Люты месяц-месяц Люты,
Ну, такі ўжо “шыбануты”!
Цэлы дзень надвор’е бэсціць
Гэты прывярэда -месяц.
То збірае хмары ў гуру
І накатывае бурай.
То змякчэе, падабрэе,
Гурбы брудныя пагрэе,
Лізне сонцам вейкі, спІну,
Кіне позірк небасхілу,
Зноў узбрЫкне хвосткім ветрам,
Захалодае паветра,
Снегам-просам шпурляне,
У вокны грозна шыбане.
Нечым лясне, загрукоча,
Растлумачыць, мабыць, хоча:
Ён сягоння гаспадарыць!
Шчэ і марозам можа ўдарыць.
Залютуе, закуе,
Каб работы даць Вясне.
І такі кантраст наводзіць
Прывярэда ў прыродзе.
Не магла я прамаўчаць,
Што ўдалося назіраць.
І аб дні “цудоўным” гэтым
Фотаздымкі скажуць свету.