Читайте свежие новости, аналитические статьи, экономика, культура, традиции, социальная сфера, спорт, судьбы людей и житейские истории
Фото: інтэрнэт-крыніцы

14 красавіка 1961 года ў Лунінцы правялі мітынг, прысвечаны Гагарыну

Як гэта было?

Пра ўрачыстасць у Лунінцы з нагоды прылёту з космасу Юрыя Гагарына чытаем у кнізе «Памяць. Лунінецкі раён».

«14 красавіка. Працоўныя Лунінца з вялікай увагай слухалі трансляцыю ўрачыстай сустрэчы Ю.А. Гагарына ў Маскве. Закончыўся працоўны дзень. Каля будынка райвыканкама ўсё больш і больш збіраецца людзей… Пачаўся мітынг. Усе выступіўшыя выказалі многа цёплых слоў у адрас першага ў свеце касманаўта. Удзельнікі мітынгу прынялі прывітальнае пісьмо Ю.А. Гагарыну. Пасля ўрачыстасці былі наладжаны масавыя гулянні. Дзень 14 красавіка лунінчане адзначалі як вялікае ўсенароднае свята, як дзень перамогі навукі і тэхнікі ў асваенні космасу.»

Дарэчы, сёлета на Лунінеччыне таксама зладзілі мерапрыемствы ў гонар космасу і касманаўтаў.

Глядзіце: Как дошкольники из Микашевичей в космос летали

Как лунинецкий колледж стал чуть ближе к космосу

О космосе рассказали микашевичским дошкольникам

Мы в соцсетях