Валентина Трухнова поделилась своими впечатлениями от экскурсии.
«У мінулую суботу, 12 кастрычніка, мне пашчасціла разам з унучкай наведаць у Мінску незвычайнае месца— АРТ-ГАЛЕРЭЮ «КАТАВАСІЯ». Гэта-неверагодная калекцыя з некалькіх тысяч твораў мастацтва і дэкаратыўных прадметаў побыту і інтэр’еру з выявай катоў, у кампаніі з сапраўднымі жывымі каткамі.
Заснавальнік калекцыі Васілій Васілевіч Супрунюк- былы ваенны, а зараз- бізнэсмэн, мецэнат. Пад апекай галерэі знаходзіцца цэнтр дапамогі «Стары кот». Там утрымліваюцца 120 каткоў. Усе грошы, выручаныя ад экскурсій у галерэі, ідуць на падтрымку бяздомных жывёл. Нам надалося нават пазнаёміцца з мецэнатам: дабразычлівы і ўсмешлівы чалавек, які вельмі любіць жывёлінак, сваіх-каткоў, Некаторыя коцікі і жывуць у галерэі. Унучка дык і не адыходзіла ад іх, пагладжваючы шыкоўную шорстку «мурлыкаў».
Памяшканне галерэі ў 200 квадратных метраў заселена фантастычнай прыгажосцю! Для нас асабіста была зроблена экскурсія. Прыемная дзяўчына Кацярына столькі нам усяго спаведала!
Прыкладна ў 20 краінах свету маюцца падобныя аб’екты, дзе коцікі — галоўныя героі.
Але галерэя «Котовасия» адзіная ў свеце і ўнікальная менавіта па сукупнасці якасцяў:
— памер калекцыі больш за 7300 экспанатаў,
– колькасць прадстаўленых краін — 106,
— колькасць прадстаўленых відаў і разнавіднасцяў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнік выканання-больш за 25,
– колькасць відаў прыкладных вырабаў — больш за 140,
— колькасць выкарыстоўваных матэрыялаў (фарфор, золата, серабро, волава, бронза, шкло, дрэва, пластык, каштоўныя і паўкаштоўныя камяні, папье-машэ, косці, рогі і біўні (нават маманта), тканіна і шэрць, тапаліны пух, бумага і г. д.) — больш за 50,
— колькасць прадстаўленых аўтараў, дызайнераў, вытворчасцяў з сусветнымі імёнамі — каля 150.
Уражвае калекцыя «Каты-музыканты». Амаль з 60 стран прыехалі ў Беларусь экспанаты. Асабліва каштоўны «аркестр» з Японіі. Ён, гэты экспанат, адзіны ў сваім выкананні. Кожную фігурку разглядаеш з зачараваннем! Атрымаўшы вялікую асалоду ад убачанага, дзяліліся сваімі шыкоўнымі ўражаннямі з роднымі і знаёмымі. Вось і вам, мае даражэнькія, раю пабываць у гэтым месцы, асабліва з дзеткамі, калі надарыцца паехаць у Мінск. Адрас такі: Мінск, пр-т Дзяржынскага, 131, ст. метро «Малінаўка». Арт-галерея «Котовасия».
Больш падрабязна можна даведацца на сайце «www.kotovasia.by».
Читайте также:
Овощное ассорти. Дачные истории и фото урожая — от наших читателей