Сорак гадоў таму, у студзені 1985 года, СШ № 3 Лунінца наведаў Герой Савецкага Саюза, вядомы вайсковы лётчык Барыс Коўзан.
Коўзан — адзіны ў свеце чалавек, які здзейсніў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывым. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён быў паранены. А калі ачуняў, зноў працягнуў сваю справу.
Барыс Коўзан нарадзіўся ў Расіі, у горадзе Шахты Растоўскай вобласці.

На ВАВ быў ад самага пачатку. Ужо 24 чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у бітве за Гомель. За тры тарана варожых самалётаў у пачатку ліпеня 1942 года прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. Але ў штабе 6-й паветранай арміі ўзнагарода заменена на ордэн Чырвонага Сцяга.
Усяго за гады вайны ён здзейсніў 360 баявых вылетаў, правёў 127 паветраных баёў, збіў 28 нямецкіх самалётаў. Пасля вайны працягнуў службу. У 1954 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1958 года падпалкоўнік Коўзан — у запасе. Жыў у Разані, працаваў начальнікам аэраклуба. Затым палкоўнік у адстаўцы Коўзан жыў у Мінску. У гэты час ён і прыязджаў да вучняў у СШ №3 Лунінца.
Глядзіце таксама: 10 верасня 1943 года партызаны разграмілі лясніцтва ў Лунінцы
112 год таму паставілі першы спектакль у чыгуначным клубе ў Лунінцы
Знайшліся здымкі, зробленыя ў Лунінцы 75 год таму. Можа, на іх — нехта з вашых родных?