Читайте свежие новости, аналитические статьи, экономика, культура, традиции, социальная сфера, спорт, судьбы людей и житейские истории
Фота: Яндэкс

Аксана Спрынчан запрашае на кніжную выставу

Яна адкрылася сёння, 12 сакавіка.

Ці варта ісці на кніжны кірмаш?

“Чакаю 12 –16 сакавіка на Кніжнай выставе на стэндзе «Мастацкай літаратуры» кніжнікаў і кніжніц, сяброў і сябровак, незнаёмак і незнаёмцаў,  – напісала ураджэнка Лунінца, вядомая беларуская пісьменніца Аксана Спрынчан у сацсетках.  – Завітвайце, каб сустрэцца, набыць кнігу і, магчыма, нават выйграць электрычны самакат”.

Аксана Спрынчан распавяла, што некаторыя кніжкі на стэндзе “Мастацкай літаратуры” можна будзе набыць па вельмі салодкіх коштах  – з вялікімі зніжкамі. Напрыклад, за тры, пяць ці сем рублёў!

“На складзе знайшліся кнігі, якіх ужо не было ў продажы,  – гаворыць Аксана Спрынчан. – Цэны старыя, а кнігі – новыя і класныя”.

Між іншым, сярод кніг ёсць сапраўдныя бэстсэлеры.

Напрыклад, другі том кнігі Леаніда Маракова “Галоўная вуліца Мінска” можна набыць за 40 рублёў. На oz.by яе прадаюць за 120 беларускіх рублёў!

І яшчэ адна важная дэталь. Разлік на кніжнай выставе – толькі за наяўныя рублі.

“Не забываймася наяўныя грошы, банкаматаў няма”,  – папярэджвае Аксана Спрынчан.

 

Ранее мы писали:

Что делать, если задерживают зарплату

Увеличение пыли в воздухе во многих городах фиксируют в городах Беларуси

Жена Глеба рассказала, что не могла забеременеть (видео)

Хотите прокомментировать статью? Это можно сделать в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь также на наш телеграм-канал. А ещё у нас есть страничка в инстаграм.

Мы в соцсетях