На кніжнай выставе, якая адкрылася толькі ўчора, можна знайсці цікавыя рэчы.
Магчыма, на адкрыцці было больш людзей, а вось бліжэй да канца дня ўчора на выставе было даволі пустэльна і крыху сумнавата. Стэндаў крыху менш, чым у мінулыя гады.
Увечары праходзілі некалькі прэзентацый, і людзей там, шчыра кажучы, было няшмат. У адрозненне ад мінулых гадоў, калі да некаторых пісьменнікаў стаялі велізарныя чэргі па аўтограф. Цяпер такога, на жаль, няма. Не выключана, што на выходных кніжная выстава стане большлюднай.

Ужо каторы год папулярнасцю карыстаецца стэнд выдавецтва “Звязда” – у многім дзякуючы цудоўнай пісьменніцы і сапраўднай кніжнай феі Кацярыне Хадасевіч-Лісавой. Дзеці не сыходзяць ад яе без кніг. Кацярына з задавальненнем фатаграфуецца з наведвальнікамі выставы, выкладвае здымкі ў сацсеткі. І не толькі дзеці, але і дарослыя ахвотна фатаграфуюцца з Хадасевіч-Лісавой!
Ёсць нават тыя, хто кожны год прыходзіць на выставу менавіта дзеля таго, каб набыць яе новую кнігу. Некаторыя дзеці дзякуючы яе творам пачалі ў жыцці размаўляць па-беларуску. Кніжка за кніжкай — і з пісьменніцай пры сустрэчы перакінуцца слоўцам на беларускай мове!

На кніжнай выставе ўчора Кацярына была ў вобразе Першай лэдзі Зачараванага балота – спадарыні Кікі.

“З усіх маіх выдадзеных навінак галоўнай “Кнігай дня” сёння я прызначыла “Лета на Зачараваным балоце”, таму сустракала сваіх дарагіх чытачоў, новых сяброў і гасцей выставы ў вобразе Першай лэдзі Зачараванага балота – спадарыні Кікі, – распавяла пісьменніца. – Вельмі прыемна атрымліваць шмат цёплых водгукаў і кампліментаў! Дзякуй усім, хто прыйшоў і набыў кнігі! Маё пісьменніцкае шчасце сёння было і ў тым, каб чуць, што для многіх маіх чытачоў стала добрай сямейнай традыцыяй прыходзіць на выставу па мае кнігі з аўтографам. Дзякуй, мае дарагія! Гэта цудоўная традыцыя!
А я чакаю ўсіх на выставе. Вядома, у новым вобразе! Сустрэнемся каля стэнда выдавецтва “Звязда”!
Дзякуй усім дарослым, хто клапоціцца пра кнігі для дзяцей! Бацькі, бібліятэкары, настаўнікі – я вельмі рада нашай сустрэчы і плённаму супрацоўніцтву. Будзем разам!”
Дарэчы, прэзентацыі новых кніг пісьменніцы адбудуцца на Дзіцячай пляцоўцы: 13 сакавіка – 14:00, 14 сакавіка (пятніца) – 11:00.
“Прыходзьце, буду рада!” – кажа Кацярына Хадасевіч-Лісавая.
Днямі мы пісалі пра тое, што некаторыя кнігі выдавецтва “Мастацкая літаратура” на выставе можна набыць з вялікімі зніжкамі. Пра гэта распавяла ўраджэнка Лунінца, пісьменніца Аксана Спрынчан.
І сапраўды на стэндзе выдавецтва цэны на кнігі некаторых беларускіх аўтараў вельмі нізкія.

Жыццё на стэндзе «Мастацкай літаратуры» таксама віруе. Некаторыя наведвальнікі сыходзяць адтуль з велізарнымі стосамі кніг.
«Моцныя пакупнікі набываюць па 10–12 кілаграмаў цудоўных кніг “Мастацкай літаратуры”. Займайцеся спортам!» – напісала ў сацсетках Аксана Спрынчан, дадаўшы здымак аднаго з пакупнікоў.

Між іншым, на выставе можна набыць і «Народны каляндар школьніка» Аксаны Спрынчан – кніга карысталася вялікім попытам і адзін час яе было не знайсці.

На выставе ёсць стэнд ад Брэсцкай вобласці.

Адна з прадстаўленых там кніг – “Лунінецкая памяць”. Набыць яе можна за 12 рублёў 80 капеек.
Фота proinfo.by

Ранее мы писали:
Автомобильное топливо в Беларуси подорожает на 16 копеек
Кровавая Луна и коридор затмений: как выжить
Хотите прокомментировать статью? Это можно сделать в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь также на наш телеграм-канал. А ещё нас есть страничка в инстаграм.