Читайте свежие новости, аналитические статьи, экономика, культура, традиции, социальная сфера, спорт, судьбы людей и житейские истории
Віктар Шніп і Аксана Спрынчан. Фота з сацсетак

На кніжнай выставе прадалі каля 300 000 кніг

За пяць дзён! Такія лічбы назваў пісьменнік Віктар Шніп.

У выхадныя дні на кніжнай выставе сапраўды было шмат людзей. І амаль усе выходзілі з кніжкамі.

Сваімі думкамі пра Мінскую міжнародную кніжную выставу пісьменнік Віктар Шніп падзяліўся ў сацсетках.

“Нядзеля. На вуліцы холадна. Пяты дзень кніжнай выставы. У адзінаццаць гадзін быў каля нашага выдавецкага стэнда, – падзяліўся Віктар Шніп хронікай свайго ўчорашняга дня. – З дому дабіраўся хвілін сорак. Пашанцавала — мала стаяў на прыпынках. Мінулыя дні на дарогу траціў амаль гадзіну. І сёння было вельмі шмат людзей. Часам у выставачным памяшканні было, як у аўтобусе ў час пік.

На закрыцці выставы прагучала лічба, што 76 тысяч чалавек наведалі XXXII Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш.

За ўсе дні правядзення кніжнага фестывалю на пляцоўцы прайшло 239 мерапрыемстваў.

Па маім назіранні, амаль кожны наведвальнік яе пакідаў, набыўшы ад адной да дзесяці кніг. У сярэднім — гэта недзе тры-чатыры кнігі на чалавека.

 

Словам, на выставе за пяць дзён было прададзена ад 230 тысяч да 300 тысяч кніг.

 

На аўтограф-сесіі падпісаў пяцьдзясят дзве кнігі. У асноўным, якія пабачылі свет у “Мастацкай літаратуры” і коштам у дваццаць рублёў.

Часам даводзілася казаць свайму чытачу, што маю новую кніжку “Заўтра была адліга-5” можна набыць на стэндзе “Звязды”, але яна каштуе 37 рублёў. І мой чытач пакідаў мяне і… вяртаўся з набытай кнігай, каб атрымаць аўтограф. Такіх было пяць чалавек.

На аўтограф-сесіі быў рэдактар аддзела прозы часопіса “Полымя”, навукоўца, паэт Пятро Жаўняровіч. Кніжку сваіх вершаў ён прадаваў за пяць рублёў. Адна жанчына, даведаўшыся, колькі каштуе кніга, сказала: “За пяць я не буду купляць!” — “А за колькі вы хочаце?” — “За дзесяць!” І набыла кніжку вершаў Пятра Жаўняровіча за дзесяць рублёў…”

А ўраджэнка Лунінца пісьменніца Аксана Спрынчан распавяла цудоўную гісторыю пра тое, якую кнігу яе папрасілі падпісаць.

“Папрасілі падпісаць на выставе маю кнігу, – гаворыць Аксана Спрынчан. – А там вось такая ўнікальная інфармацыя: калі набытая, дзе набытая, колькі каштавала, які курс даляра быў на той момант, колькі каштаваў адзін талон і адзін жэтон у той цудоўны дзень.

Лунінец па-над усім!”

 

кніжнай
Фота з сацсетак Аксаны Спрынчан

 

 

Ранее мы писали:

Дмитрий Колдун сравнил цены на картошку в Италии и Беларуси

Откуда на дорогах столько жаб

Алена Свиридова показала фото в купальнике

Хотите прокомментировать статью? Это можно сделать в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь также на наш телеграм-канал. А ещё у нас есть страничка в инстаграм.

Мы в соцсетях