У суполцы «Палессе ад А да Я! знашліся фота Прыпяці ў 1930 гадоў. Паглядзіце, якая прыгожая і паўнаводная рака.



Верагодна, на чоўнах па Прыпяці сяляне перавозяць сена, нарыхтаванае для гаспадаркі.
Нагадаем, што рака Прыпяць бярэ пачатак на Валынскім узвышшы. Паміж сёламі Буднікі і рагавыя Смаляры Ковельскага раёна ва Украіне. Праз 204 км ніжэй па цячэнні яна перасякае мяжу Беларусі, дзе цячэ 500 км па Палескай нізіне ў слабавыражанай даліне. У раёне пінскіх балот цячэ ў нізкіх забалочаных берагах, разбіваючыся на рукавы. У сярэднім цячэнні берагі пясчаныя, рэчышча няўстойлівае, у ніжнім — у рэчышчы павялічваецца колькасць перакатаў. Апошнія 50 кіламетраў Прыпяць працякае зноў на тэрыторыі Украіны і ўпадае ў некалькіх кіламетрах на поўдзень ад Чарнобыля ў Кіеўскае вадасховішча.
Раней мы пісалі пра фота Палесся, зробленыя Луізай Арнэр Бойд, Соф’яй Хамянтоўскай і іншымі фатографамі ў 1930-х гадах.
Глядзіце таксама: Хто такі Ісак Сербаў, чые фотаздымкі Лунінеччыны дайшлі да нас больш чым праз стагоддзе
Палескія сем’і, сялянскі інтэр’ер, хутарское жыццё. Глядзіце здымкі Лунінеччыны 1930-х
Хотите прокомментировать статью? Это можно сделать в нашем паблике ВКонтакте или Одноклассниках. Подписывайтесь также на наш телеграм-канал. А ещё у нас есть страничка в инстаграм.